БЕЛ Ł РУС

Васіля Парфянкова этапавалі ў турму №6 у Баранавічах

17.08.2012 / 10:42

Палітвязню, які знаходзіцца на Валадарцы ў Мінску, спрабавалі сёння занесці перадачу.

Аднак адміністрацыя СІЗА № 1 яе не прыняла, сказаўшы, што сёння Васіля этапуюць у турму № 6 у Баранавічах.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла дэмакратычная актывістка Ганна Шапуцька.

Нагадаем, 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд пра арышт на 6 месяцаў за невыкананне правілаў прэвентыўнага нагляду, усталяванага судом.

29 мая Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі суддзёй Першамайскага раёна Мінска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010, быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула