БЕЛ Ł РУС

Нямецкія вайскоўцы змогуць ужываць зброю на вуліцах Германіі

17.08.2012 / 18:18

Але толькі ў надзвычайных сітуацыях.

Нямецкія ваенныя змогуць прымяняць зброю на вуліцах Германіі ў надзвычайных сітуацыях. Такое рашэнне вынес федэральны канстытуцыйны суд краіны.

У пастанове суда адзначаецца, што звяртацца да выкарыстання ўзброеных сілаў унутры краіны можна будзе толькі ў тым выпадку, калі Германіі будзе пагражаць напад «катастрафічных маштабаў», але ні ў якім разе не для таго, каб уціхамірваць дэманстрантаў.

Рашэнне аб выкарыстанні вайскоўцаў павінна быць адобрана федэральным урадам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула