БЕЛ Ł РУС

Бел-чырвона-белы «Захід-2012» — фоты

18.08.2012 / 17:02

Паслухаць «Крамбамбулю» і «Ляпіс Трубяцкі» ў вёску Радацічы пад Львовам прыехала 200 беларусаў.

Гурт Лявона Вольскага выйшаў на сцэну ўвечары 17 жніўня, а каманда Сяргея Міхалка закрывае другі дзень фэсту ўночы 18 жніўня.

Той-сёй з беларусаў кажа, што прыехаў усё ж на ўкраінскіх музыкаў: «Тінь сонця», Atmasfera, «Тартак», «Бумбокс». Але ўсіх аб’ядноўвае адно: імкненне да бела-чырвона-белага.

Адзін з першых беларускіх жыхароў намётавага мястэчка прыехаў у госці да ўкраінцаў і збіраўся жыць побач з імі. Але ён усё ж абазначае сваю прысутнасць бчб-сцягам. Праз пару гадзінаў навокал самі сабой вырастаюць намёты беларусаў, і ў выніку ўкраінцы вымушаныя крыху пасунуцца.

Белы і чырвоны колеры з фестывальных сцежак не знікаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула