БЕЛ Ł РУС

Пінскія рабаўнікі «гастралявалі» ў Мінску

19.08.2012 / 14:29

Пяцёра пінчукоў здзейснілі шэраг абрабаванняў жыхароў сталіцы.

Як паведамляе ў суботнім нумары газета «Полесская правда», у групу зламыснікаў уваходзілі две дзяўчыны і трое хлопцаў.

Дзяўчаты знаёміліся з патэнцыйнымі ахвярамі і ахвотна згаджаліся зайсці ў госці «на гарбату». Праз некаторы час у кватэру ўрываліся дужыя хлопцы, збівалі гаспадароў і адбіралі грошы і каштоўныя рэчы.

Пакуль выяўлена, што за дзесяць дзён «брыгада» здзейсніла чатыры падобныя напады. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула