БЕЛ Ł РУС

Якубовіч параўнаў блогерства з ядзерным выбухам

20.08.2012 / 9:21

Блогеры здольныя скласці сур’ёзную канкурэнцыю прафесійным журналістам.
Такое меркаванне перад адкрыццём маладзёжнага інтэрнэт-форуму «Я — лідар!» журналістам выказаў галоўны рэдактар газеты «СБ-Беларусь сегодня» Павел Якубовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Якубовіч сказаў, што з вялікім інтарэсам сочыць за тым, як развіваецца ў Беларусі сеткавая журналістыка.

«Быццам бы ядзерны выбух здарыўся ў журналістыцы, калі з’явіліся блогі.
І блогер можа стаць прафесійным журналістам, калі ў яго ёсць жаданне глыбока аналізаваць ход падзей, а не абмяжоўвацца апісаннем штодзённага жыцця», — адзначыў Павел Якубовіч. Ён дадаў, што разлічвае сустрэць на форуме менавіта такіх, мыслячых маладых людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула