БЕЛ Ł РУС

Знакаміты Ховард Уэб будзе судзіць матч БАТЭ — «Хапаэль»

20.08.2012 / 10:8

nn.by

Ён судзіў фінал чэмпіянату свету 2010 года.

Брытанец Ховард Уэб прызначаны галоўным арбітрам першага матча раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і ізраільскім «Хапаэль» з Кір’ят-Шмоны,
паведамляе Прессбол.

Гульня адбудзецца 22 жніўня на сталічным стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 21.45 па беларускім часе. Квіткі каштуюць па 20 000, 30 000, 50 000 рублёў.

***

Ховард Уэб з 2003 г. судзіць матчы англійскай Прэм’ер-лігі. З 2005 года уключаны ў спіс арбітраў ФІФА. Рэкардсмен па колькасці жоўтых картак, паказаных у фіналах чэмпіянатаў свету. Судзіў фінал чэмпіянату свету 2010 г. паміж Іспаніяй і Галандыяй і фінал Лігі чэмпіёнаў 2010 года («Інтэр» — «Баварыя»).

На Еўра-2012 судзіў матчы Расія — Чэхія, Італія — Харватыя, чвэрцьфінал Партугалія — Чэхія.

Ховард Уэб, апроч футбольных заняткаў, сяржант у паліцэйскім упраўленні Паўднёвага Ёркшыра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула