БЕЛ Ł РУС

У Верхнім горадзе ўсталююць велізарныя карты Мінска

20.08.2012 / 10:13

Інфармацыйныя канструкцыі з картамі цэнтра Мінска будуць усталяваныя ў Верхнім горадзе.

Пра гэта паведаміла дырэктар установы «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск» Алена Пліс.

Вялізныя карты цэнтральнай часткі беларускай сталіцы дазволяць турыстам лепш арыентавацца ў горадзе: знайсці патрэбны аб’ект, пракласці маршрут да гатэля, прыпынку або станцыі метро. Для нагляднасці на карту нанясуць асноўныя славутасці, размешчаныя ў цэнтры Мінска. З дапамогай карты таксама можна будзе даведацца, дзе знаходзяцца найбліжэйшыя кавярні, грамадская прыбіральня або аптэка.

Канструкцыі з картамі з’явяцца ў Верхнім горадзе да канца года. Усяго іх плануецца чатыры. У прыватнасці, іх можна будзе ўбачыць каля гарадской ратушы і Архікафедральнага сабора імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Праект па арганізацыі турыстычнага арыентавання ў Верхнім горадзе рэалізуюць з прыцягненнем інвестара. Апошні зможа размяшчаць на інфармацыйных канструкцыях звесткі рэкламнага характару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула