БЕЛ Ł РУС

«Пітсбург» прапанаваў аднагадовы кантракт Андрэю Касціцыну

20.08.2012 / 10:33

«Пітсбург» прапанаваў аднагадовы кантракт форварду Андрэю Касціцыну на суму $2 млн. Беларускі форвард, які гэтым летам не атрымліваў прапановаў ад клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі, узяў час на роздум.

У міжсезонне «пінгвіны» спрабавалі падпісаць моцнага крайняга форварда, але не здолелі дамовіцца ні з Закам Парызе, ні з Шэйнам Доанам. У мінулым сезоне Касціцын-старэйшы выступаў за «Манрэаль» і «Нэшвіл», набраўшы 36 (16+20) балаў у 72 гульнях пры паказчыку карыснасці «-1».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула