БЕЛ Ł РУС

У Мінску 15-гадовая школьніца скончыла жыццё самагубствам

20.08.2012 / 10:48

Першамайскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі вучаніцы 10-га класа адной са сталічных школ.

Як сказаў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, 18 жніўня прыблізна ў 16.40 дзяўчына 1997 года нараджэння скончыла жыццё самагубствам.

Яна скокнула з даха 22-павярховага дома на вуліцы Шугаева.

Усяго за мінулыя выхадныя ў Мінску скончылі жыццё самагубствам пяцёра чалавек. Жанчына 1981 года нараджэння выкінулася з балкона 11-га паверха, жанчына 1966 года нараджэння — з акна кватэры на 4-м паверсе. Пасля падзення яна была яшчэ жывая, але памерла ў бальніцы. Два чалавекі павесіліся: мужчына 1962 года нараджэння і жанчына 1990 года нараджэння.

Па ўсіх выпадках следчымі падраздзяленнямі праводзяцца праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула