БЕЛ Ł РУС

У Пакістане хрысціянская дзяўчынка, што пакутуе на затрымку ў разумовым развіцці, «апаганіла» Каран

20.08.2012 / 11:1

У Пакістане арыштавалі 11-гадовую хрысціянскую дзяўчынку, якая «апаганіла» Каран, паведамляе «Бі-бі-сі».

Дзіця, што выдрала з Карана некалькі лістоў і выкінула іх на памыйніцу, было заключанае пад варту пасля таго, як раз’юшаны натоўп првгразіў падпаліць хрысціянскі квартал у Ісламабадзе. Дзяўчынка, якая пакутуе на затрымку ў разумовым развіцці, растлумачыць свой учынак не змагла.

Улады адзначаюць, што дзеянні дзіцяці наўрад ці можна назваць «мэтаскіраваным» знішчэннем Карана, таму падкрэсліваюць, што дзіця змешчанае пад варту выключна ў мэтах яго бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула