БЕЛ Ł РУС

Weatherford купіла былое падраздзяленне «Беларуснафты» ў Ніжневартаўску

20.08.2012 / 11:24

Федэральнае антыманапольнае агенцтва дазволіла кампаніі «Везерфорд Холдынгз» набыць расійскую нафтасэрвісную кампанію «Беларускае УПНП і КРС». Да 1995 года яна была падраздзяленнем «Беларуснафты».

Прадпрыемства было створанае ў 1985 годзе з мэтай скарачэння непрацоўных свідравін радовішчаў Заходняй Сібіры ў складзе «Беларуснафты». У тым жа годзе на Саматлоры прыступілі да працы першыя беларускія брыгады. Потым яны пачалі працаваць у Ніжневартаўску.

У 1995 годзе УПНП і КРС «Беларуснафта» было рэарганізаванае ў ААТ «Беларускае УПНП і КРС», акцыянерамі якога выступаюць шэраг расійскіх грамадзян і афшоры на Брытанскіх Віргінскіх астравах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула