БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Мінскага аўтазавода загінула жанчына

20.08.2012 / 16:23

Nashaniva.com

Раніцай 20 жніўня ў Мінску ў выніку наезду аўтапагрузчыка загінула жанчына,
паведамляе БелаПАН.

Каля 7:30 46-гадовы кіроўца вілачнага аўтапагрузчыка, рухаючыся па ўнутранай тэрыторыі "МАЗа", здзейсніў наезд на 38-гадовую работніцу гэтага ж прадпрыемства. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

***

Нагадаем, два месяцы таму, 23 чэрвеня, на МАЗе адбыўся трагічны выпадак: у выніку сутыкнення электракара і аўтапагрузчыка загінула кіроўца электракара Любоў Клімовіч. Сям’я загінулай наракае на грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі на заводзе. Паводле слоў дзяцей загінулай, ніхто з кіраўніцтва завода нават не выказаў сям’і нябожчыцы спачуванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула