БЕЛ Ł РУС

«Ляпісы» сыграюць найбольшы канцэрт у гісторыі

21.08.2012 / 10:18

ЮУ

29 жніўня — сусветная прэзентацыя «Рабкора» ў Кактэбелі.

29 жніўня ў Кактэбелі гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіць з «сусветнай прэзентацыяй» альбома «Рабкор» — музыкі абяцаюць, што гэта будзе самы маштабны канцэрт у гісторыі гурту:

апроч новых песняў прагучыць класіка — найлепшае ад «Капіталу» і да нашых дзён. Канцэрт будзе доўжыцца дзве з паловай гадзіны.

Разам з «Ляпісамі» выступіць лідар расійскага панк-гурту «Тараканы!» Дзмітрый Спірын і «Аркестр Перальмана» — праект былога «ляпіса» Паўла Кузюковіча.

Так «ляпісы» з сябрамі адкрыюць фестываль «Джаз-Кактэбель».
Сёлета на «Джаз» прыедуць The Tiger Lillies, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзэ, Горан Брэгавіч, Магнус Ліндгрэн, «Срэбнае вяселле», Zorge, Sophie Villy…
З Мінска арганізуецца аўтобусны тур на фестываль.
Можна набыць звычайны квіток на канцэрт — калі нехта вырашыць дабірацца ў Крым сваім ходам. Даведкі па т.: (044) 7777846, (029) 8517706.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула