БЕЛ Ł РУС

Калі знялі намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігара Шардыку?

20.08.2012 / 17:49

Усе ягоныя персанальныя звесткі выдаленыя з сайта гарвыканкама.

У прыёмнай кіраўніка горада Станіслава Барадаўкі кажуць, што такі супрацоўнік у іх не працуе. Верагодна, працаваў раней, але зараз яго месца вакантнае.

Ігар Шардыка працяглы час адказваў у гарвыканкаме за працу ў сацыяльнай сферы, да якой адносіцца адукацыя, культура, ахова здароўя, спорт і турызм, моладзевая палітыка, ідэалогія і праца.

Чаму звольнілі чыноўніка, магілёўцы пакуль не ведаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула