Крывавыя крымінальныя войны ў Венесуэле
У размешчанай у венесуэльскім штаце Міранда турме пачаўся бунт сярод зняволеных, у выніку якога на цяперашні момант загінулі 25 чалавек, паведамляе «Сіньхуа».
Паводле статыстычных дадзеных, у першым паўгоддзі 2012 года ў папраўчых установах Венесуэлы загінулі 305 зняволеных, 527 атрымалі раненні. Колькасць загінулых аказалася на 15% большай у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.