БЕЛ Ł РУС

«Масквіч» трапіў пад жняярку камбайна, кіроўца загінуў — фота

21.08.2012 / 11:04

Трагедыя здарылася ў Карэліцкім раёне.

Увечары 18 жніўня 43-гадовы кіроўца «Масквіча» на вуліцы Цэнтральнай вёскі Палужжа ўрэзаўся ў жняярку камбайна. Камбайн быў няспраўны, ён стаяў на праезнай частцы. Жняярка знаходзілася ў навясным становішчы.

Як сцвярджаюць відавочцы здарэння, пазначаны адпаведнай светлавой сігналізацыяй камбайн не заўважыць было немагчыма. Кіроўца «Масквіча» памёр па дарозе ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула