БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзнагародзіў былога міністра Мартынава ордэнам

21.08.2012 / 17:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў былога міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ордэнам Айчыны III ступені за шматгадовую працу ў галіне знешняй палітыкі, плённую дзейнасць па развіцці міжнародных адносін, умацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 20 жніўня, — паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ўчора Сяргей Мартынаў быў адпраўлены ў адстаўку, новым міністрам замежных спраў прызначаны Уладзімір Макей.

Нагадаем, што аналагічнымі ордэнамі Айчыны III ступені Лукашэнка ўзнагародзіў алімпійскага чэмпіёна, стралка Сяргея Мартынава і плыўчыху Аляксандру Герасіменю за бліскучыя выступы на XXX летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Сяргею Мартынаву-стралку не было роўных у спаборніцтвах майстроў стральбы з малакалібернай вінтоўкі лежачы на ​​50 м. Герасіменя ж заваявала два срэбныя медалі ў плаванні вольным стылем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула