БЕЛ Ł РУС

Былы шэф паліцыі Гватэмалы асуджаны на 17 гадоў

22.08.2012 / 09:50

Суд Гватэмалы прысудзіў былога кіраўніка паліцыі Педра Гарсія да 17 гадоў турмы за загад аб выкраданні студэнта ў 1981 г., калі ў краіне ішла грамадзянская вайна.

Гарсія стаў самым высокапастаўленым паліцыянтам, якія атрымалі тэрмін за ваенныя злачынствы ў Гватэмале. Раней улады распачалі справы ў дачыненні да яшчэ некалькіх былых чыноўнікаў.

Акрамя выкрадання, Гарсія, які ўзначальваў паліцыю з 1974 па 1982 год, абвінавачваецца ў забойстве ў сувязі з пажарам у пасольстве Іспаніі ў Гватэмале. Тады ў агні загінула 36 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула