БЕЛ Ł РУС

Віцебскага чыноўніка судзяць за феерверкі

22.08.2012 / 19:2

Сяргей Макарэвіч

Працэс над Леанідам Кавалёвым усё-такі ідзе.

Праз дзве гадзіны пасля апублікавання на нашым сайце артыкула «Суды над высокімі чыноўнікамі хочуць правесці па-ціхаму?» інфармацыйнае агенцва БелТА напісала пра суд над Леанідам Кавалёвым. З паведамлення вынікае, што 22 жніўня працягваецца працэс над экс-намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Па справе ў якасці абвінавачанага праходзіць таксама нехта Каал Гунар.

Сёння быў дапытаны сведка — былы кіраўнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. У яго цікавіліся «механізмамі ўзгаднення Кавалёвым каштарысу на правядзенне масавых мерапрыемстваў», «дэталямі супрацоўніцтва мясцовых уладаў з віцебскай фірмай, якая арганізуе феерверкі».

Хто такі Каал Гунар, невядома. БелТА не паведамляе і пра абвінавачванне, якое выстаўлена мужчынам.

Тэкст паведамлення напісаны ў такой форме, нібыта агенцтва асвятляла суд раней. Але на яго сайце навіны ні пра пачатак працэсу, ні пра затрыманне экс-намесніка старшыні аблвыканкама не ўдалося адшукаць.

Такое паведамленне цалкам аспрэчвае ранішні артыкул на нашым сайце. Паўторна тэлефануем у Мінскі гарадскі суд. Просім разабрацца ў сітуацыі. Цяпер ужо чакаць давялося больш. У выніку паведамілі, што «суд ідзе ў дадзены момант».

А пра наступнае пасяджэнне інфармацыя ў Сектары па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях можа быць, а можа і не быць. Параілі звяртацца да сакратара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула