БЕЛ Ł РУС

Суддзя Светлагорска такі затрыманы

23.08.2012 / 11:16

Падазраюць у хабары.

Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да суддзі Светлагорскага раённага суда Віталя Вашчыліна.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька, Вашчылін быў затрыманы 17 жніўня супрацоўнікамі КДБ падчас атрымання хабару. Справа ў дачыненні да Вашчыліна распачатая па ч. 3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча).

Падазроны знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула