БЕЛ Ł РУС

Турэцкія хакеры адпомсцілі «Спартаку» за Атацюрка

23.08.2012 / 12:10

Афіцыйны сайт расійскага клуба быў атакаваны.

Афіцыйны сайт маскоўскага «Спартака» ноччу 22 жніўня быў атакаваны ўзломшчыкамі.

Хакерская атака, як мяркуецца, з'яўляецца справай рук заўзятараў «Фенербахчэ», які супрацьстаіць расійскаму клуба ў раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Фанаты турэцкага клуба, па адной з версій, такім спосабам адрэагавалі на тое, што расійскія заўзятары спалілі на трыбунах у «Лужніках» партрэт заснавальніка Турэцкай Рэспублікі Кемаля Атацюрка.

«Неадкладна выбачыцеся перад турэцкім народам. ФІФА пакідае такія выхадкі без увагі, але мы не дапусцім, каб такія злачынствы засталіся беспакаранымі», - гаворыцца ў паведамленні, якое пакінулі ўзломшчыкі на галоўнай старонцы сайта чырвона-белых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула