Улады Беларусі разарвалі кантракт з кампаніяй «Рэнесанс», якая кіравала прыватызацыяй
Кампанія Renaissance Investments Limited страціла статус упаўнаважанага агента ўрада Беларусі па прыватызацыйных угодах, гаворыцца ў пастанове Савета міністраў ад 20 жніўня 2012.
За два гады працы кампанія не здолела давесці да завяршэння ніводнай угоды. У выніку беларускія ўлады разарвалі кантракт з Renaissance Investments.
Кампанія Renaissance Investments Limited зарэгістраваная на Кіпры і ўваходзіць у расійскую фінансавую групу «Рэнесанс».
Паўнамоцтвы інвестыцыйнага агента ўрада Беларусі былі дадзеныя Renaissance Investments у кастрычніку 2010 года.