БЕЛ Ł РУС

Тозік узначаліў Федэрацыю плавання

23.08.2012 / 21:9

nn.by

Аляксандра Герасіменя — Лукашэнку: За мной нікога няма.

На прыёме ўдзельнікаў Алімпіяды ў Лукашэнкі, што прайшоў сёння ў Мінску, двухразовы сярэбраны прызёр Гульняў-2012 Аляксандра Герасіменя папрасіла Лукашэнку прызначыць у плаванні новага кіраўніка, такога, як Уладзімір Канаплёў у гандболе [кіраўнік Федэрацыі гандбола]. Сюжэт паказалі ў вечаровых навінах АНТ.

«За мной нікога няма, — адзначыла плыўчыха. — Няма чалавека, які б выбудаваў структуру віду спорту, клапаціўся пра спартоўцаў, рэзерв».

Як паведамляе АНТ, Лукашэнка праз некалькі хвілін пасля гэтага прызначыў новым кіраўніком Федэрацыі плавання віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула