БЕЛ Ł РУС

Кірмаш «Нашым дзецям»: ад падгузкаў і цацак да разумных кніжак

23.08.2012 / 22:12

Выстава адчынілася ў выставачным павільёне «Белэкспа» па вул. Я.Купалы, 27 у Мінску.

23 жніўня ў Мінску, у выставачным павільёне «Белэкспа» па вул. Я.Купалы, 27, адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тавараў і паслуг для будучых мам, дзяцей і іх бацькоў «Нашым дзецям 2012».

Тут прэзентаваны ўвесь асартымент тавараў для дзяцей ад 0 да 18 гадоў і іх бацькоў: ад падгузкаў і калясак, адзення, абутку, цацак да мэблі для дзіцячых пакояў, гульнявага і спартыўнага абсталявання. Гэта таксама тавары для творчага, разумовага і фізічнага развіцця дзяцей — розная літаратура, тавары для творчасці, цацкі для развіцця. Апрача таго, свае паслугі прапануюць школы ранняга развіцця, курсы замежных моў, творчыя гурткі, спартыўныя секцыі.

Выстава-кірмаш будзе працаваць па 31 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула