БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» прадоўжыць палітыку льготных цэн на газ для Беларусі

24.08.2012 / 09:47

Аб гэтым заявіў у чацвер у Кобрыне старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер.

«Цана для Беларусі на газ на сённяшні дзень кратна ніжэйшая, чым цэны на сусветным рынку, — адзначыў Аляксей Мілер. — Гэта істотная падмога для развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь.
І мы будзем прадаўжаць гэту палітыку».

Гаворачы аб перспектывах устанаўлення роўнадаходных цэн на газ з 2015 года, Аляксей Мілер заўважыў, што «Газпрам» цэны на газ не ўстанаўлівае, для гэтага ёсць адпаведнае міжурадавае пагадненне. Што датычыцца роўнадаходных цэн і адзінай цэнавай палітыкі ў Расіі і Беларусі, тут ідзе прывязка да цаны на нафту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула