БЕЛ Ł РУС

У Гродне стартуе першы кангрэс каталіцкіх СМІ

24.08.2012 / 10:21

У Беларусі выходзіць 5 каталіцкіх газет і працуюць два афіцыйныя інтэрнэт-сайты.

Журналісты-каталікі з Беларусі, Расі, Польшчы, Украіны, Латвіі і Італіі абмяркуюць будучыню рэлігійных СМІ. У трохдзённай праграме — майстр-клясы, дыскусіі, круглыя сталы і прэс-канферэнцыі.

Сярод іншых у кангрэсе ўдзельнічаюць: мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Аляксандар Кашкевіч.

У кангрэсе бярэ ўдзел вядомы польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

Паводле інфармацыі БАЖ, у Беларусі выходзіць 5 каталіцкіх газет і чатыры перадачы на мясцовым тэлебачанні ў Мінску, Гродне і Віцебску, працуюць два афіцыйныя інтэрнэт-сайты catholic.by і grodnensis.by, а таксама парафіяльныя сайты і блогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула