БЕЛ Ł РУС

У Гродне ў ДТЗ загінуў сямігадовы хлопчык

24.08.2012 / 10:32

Трагедыя здарылася 23 жніўня каля 15-й гадзіны на Індурскай шашы ў раёне павароту на вуліцу Паўднёвая.
Дзяўчынка і два хлопчыкі аднаго ўзросту гулялі ў поле побач з праезнай часткай.

У нейкі момант 7-гадовы хлопчык падлез пад усталяваную ўздоўж дарогі бар’ерную металічную агароджу і стаў перабягаць праезную частку па-за пешаходным пераходам. Хлопчык стукнуўся ў правы бок «Рэно», што рухалася па шашы. Яго адкінула назад пад колы спадарожнай «Аўдзі». Кіроўца-жанчына націснула на тармазы, аднак не змагла прадухіліць наезд, а пасля гэтага ўдарылася ў «Рэно».

Хлопчык памёр на месцы.

Гэта ўжо другі смяротны выпадак у гэтым годзе на дарогах Гродзенскай вобласці з удзелам дзяцей. 7 ліпеня ў Іўеўскім раёне пад коламі матацыкліста без правоў загінула 5-гадовая дзяўчынка. Тады кіроўца з месца здарэння ўцёк, яго затрымалі на наступныя суткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула