БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч і Лябедзька выступяць у ПАРЭ

6.04.2007 / 17:47

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) у ходзе сваёй вясновай сэсіі правядзе слуханьні па Беларусі

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) у ходзе сваёй вясновай сэсіі (16 — 20 красавіка) правядзе слуханьні па Беларусі з удзелам лідэраў нацыянальнай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і Анатоля Лябедзькі. «Слуханьні будуць прысьвечаныя стратэгіі дэмакратызацыі краіны», — удакладнілі ў Радзе Эўропы.

Падчас мінулагодняй сэсіі Асамблеі парлямэнтарыі заклікалі краіны, якія не зьяўляюцца сябрамі ЭЗ, далучыцца да санкцый, уведзеных Брусэлем ў дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. ЭЗ зацьвердзіў сьпіс з 31 чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула