БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Кандрусевіч пра Pussy Riot: Я абражаны

25.08.2012 / 09:49

СМ

Святар выказаўся пра ўчынак расійскіх панкаў, а таксама ўкраінскіх феменістак.

«Сотні мільёнаў вернікаў былі абражаныя. Я, як вернік, таксама абражаны»,

—так пракаментаваў Тадэвуш Кандрусевіч панк-малебен Pussy Riot у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.

А ўчынак украінскіх дзяўчат з Femen, калі тыя спілавалі хрысціянскі крыж у знак салідарнасці з Pussy Riot, параўнаў з яшчэ нядаўнімі часамі ганенняў на рэлігію.

«Тое, што адбылося ў Кіеве — тое самае, як калісьці крыжы валілі з вежаў цэркваў і касцёлаў. Гэта проста насмешкі з рэлігіі. Як веруючы чалавек я не магу гэта прыняць. Трэба маліцца за гэтых людзей, каб яны зразумелі, што абразілі пачуцці іншых»,

— сказаў мітрапаліт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула