БЕЛ Ł РУС

Чэхаўскі «Віцязь» выйграў турнір памяці Руслана Салея

26.08.2012 / 21:34

nn.by

Мінскае «Дынама» прайграла ва ўсіх матчах і заняла апошняе месца.

«Віцязь» (Чэхаў, Расія) выйграў міжнародны хакейны турнір памяці беларускага хакеіста Руслана Салея, які завяршыўся сёння на «Мінск-Арэне».

У заключным матчы «Віцязь» выйграў у мінскага «Дынама» з лікам 3:1 (3:1, 0:0, 0:0).

У першы дзень турніру, 24 жніўня, чэмпіён Беларусі жлобінскі «Металург» перамог «Дынама» з лікам 3:2, у суботу «Віцязь» выйграў у «Металурга» 5:1.

Становішча каманд: «Віцязь» Чэхаў — 6 пунктаў, «Металург» Жлобін — 3, «Дынама» Мінск — 0.

Нагадаем, што перад самым пачаткам турніру выйшла кніга, прысвечаная Руслану Салею, які разам з хакейным клубам «Лакаматыў», загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня 2011 г.

Кнігу напісаў журналіст Сяргей Аляхновіч, што нечакана памёр 27 ліпеня. Прэзентацыя кнігі запланавана на пачатак верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула