БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне зарэзалі касірку букмекерскай канторы

27.08.2012 / 08:17

У жанчыны засталася 21-гадовая дачка.

Здарэнне адбылося ў пятніцу, 24 жніўня. Злачынца прыйшоў у кантору каля бара «Блюз» за некалькі хвілін да закрыцця, каля 22 гадзін. Патрабаваў у касіра грошы.

Калі ён нанёс 39-гадовай жанчыне ўдар нажом, яна паспела націснуць кнопку выкліку аховы.

Злачынца збег з месца забойства з выручкай. Касір загінула на месцы здарэння. Смерць жанчыны, паводле слоў старшага следчага Маладзечанскага райаддзела следчага камітэта Арцёма Кавалевіча, наступіла ад вострай страты крыві пасля колата-рэзаных удараў у шыю.

Затрыманы 24-гадовы мужчына, якога падазраюць у злачынстве. Падазраваны мае судзімасць.

Жанчына працавала ў букмекерскай канторы некалькі месяцаў. У яе засталася дачка, якой 21 год.

Крымінальная справа завдезена па другой частцы 139 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Забойства з карыслівых намераў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула