Казахстан дастасоўвае войска да стандартаў НАТО
Астана прыняла новую ваенную дактрыну, якая мае абарончы характар.
Казахстан прыняў новую ваенную дактрыну, якая мае абарончы характар. Дактрына прадугледжвае паэтапны пераход асобных кампанэнтаў абарончай сыстэмы на высокатэхналягічныя ўзоры ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі, якія адпавядаюць стандартам НАТО. Разам з тым, як адзначана ў дакумэнце, Казахстан будзе ўмацоўваць супрацу зь дзяржавамі‑ўдзельніцамі Дамовы пра калектыўную бясьпеку.