БЕЛ Ł РУС

Суд Вільні стаў на абарону Пефціева, рашэнне пра замарозку яго рахункаў адменена

28.08.2012 / 10:36

Афіцыйны Мінск перамог Літву ў яе ўласным судзе.

«Адносіны з Беларуссю могуць яшчэ раз скандальна праславіць Літву ў ЕС. Гэтым разам беларускі рэжым абыграў Літву ў яе ўласным судзе», піша Lietuvos rytas.

Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ўчора задаволіў скаргу паплечніка Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміра Пефціева і трох кіраваных ім кампаній у дачыненні да Міністэрства замежных спраў Літвы і Службы расследаванняў фінансавых злачынстваў.

У.Пефціеў, якога лічаць адным з самых багатых людзей Беларусі, прасіў скасаваць рашэнне МЗС Літвы, якое дазваляе замарозіць яго асабістыя рахункі ў еўрапейскіх банках.
Гэта -- частка эканамічных санкцый, рашэнне аб ўжыванні якіх Савет ЕС прыняў яшчэ ў мінулым годзе, рэагуючы на рэпрэсіі беларускіх уладаў у дачыненні да апазіцыі.

Аднак літоўскаму суду яны здаліся неабгрунтаванымі. Прадстаўнікі міністэрства сказалі Lietuvos rytas, што абмяркуюць, ці варта абскардзіць рашэнне суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула