БЕЛ Ł РУС

БАТЭ ў трэці раз выйшаў у групу Лігі чэмпіёнаў!

28.08.2012 / 23:35

Зміцер Панкавец

«Хапаэль» (Ізраіль) — БАТЭ — 1:1.

Гульня ў прыгарадзе Тэль-АвіваРамат-Гане — была для БАТЭ нервовай. Хоць першы тайм і не абяцаў бяды. Ён прайшоў у невысокім тэмпе, які на карысць беларусаў. У першым матчы БАТЭ усё ж перамог з лікам 2:0.

«Хапаэль» з Кір’ят-Шмоны, хоць і болей валодаў мячом, але было зразумела, што барысаўцы кантралююць гульню.

Другі тайм пачаўся з атак БАТЭ. Аднойчы абаронца вынес мяч з пустых варот пасля ўдара Дзмітрыя Мазалеўскага. Але на 67-ай хвіліне ў гульца «Хапаэля» Ласла Ленчэ атрымаўся фантастычны па прыгажосці ўдар са штрафнога. Гарбуноў нават не скалануўся — 1:0.
Гэта натхніла ізраільцян, а вось БАТЭ наадварот прыціснуўся да сваіх варот. Нападаючы Абіхазіра некалькі разоў упускаў рэальныя моманты. Так патрэбны другі мяч «Хапаэль» усё ж не забіў. Затое прапусціў. Ужо ў кампенсаваны час гол забіў Аляксандр Паўлаў з перадачы Дзмітрыя Мазалеўскага — 1:1.
БАТЭ ў трэці раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў (2008, 2011). Лёсаванне адбудзецца ў чацвер у Манака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула