БЕЛ Ł РУС

За парты сядуць звыш 900 тыс. школьнікаў

29.08.2012 / 09:33

У новым навучальным годзе ў Беларусі заняткі пачнуць звыш 900 тыс. школьнікаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у першы клас сёлета пойдуць звыш 91 тыс. школьнікаў, прыкладна на 3 тыс. больш, чым 1 верасня 2011 года.
Дашкольныя ўстановы плануюць наведваць 388 тыс. дзяцей, прыкладна на 4 тыс. больш, чым год таму.

Як паведаміў Будкевіч, першы ўрок новага навучальнага года пройдзе 1 верасня па тэме "Я — грамадзянін Беларусі". У гэты дзень ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдуць лінейкі, экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і іншыя мерапрыемствы.

Удзел у іх возьмуць чыноўнікі ўсіх узроўняў, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Будкевіча, непасрэдна заняткі з урокамі па раскладзе пачнуцца 3 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула