БЕЛ Ł РУС

Юлія Цімашэнка застаецца за кратамі

29.08.2012 / 11:30

Суд не задаволіў яе скаргу на прысуд.

Суд у Кіеве адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнкі на прысуд па газавай справе.

«Калегія суддзяў прыйшла да высновы, што касацыйная скарга… задавальненню не падлягае»,
— сказаў суддзя-дакладчык Аляксандр Ялфімаў, зачытваючы рашэнне Вышэйшага спецыялізаванага суда Украіны па грамадзянскіх і крымінальных справах.
У кастрычніку 2011 года Пячэрскі раённы суд Кіева прысудзіў Цімашэнцы сем гадоў турмы
і абавязаў пакрыць 190 млн даляраў шкоды за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расіяй у 2009 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула