БЕЛ Ł РУС

Затрыманы начальнік цягніка Мінск — Варшава, правадніца і 12 пасажыраў

29.08.2012 / 12:02

КМ

дапоўнена

Цягнік Мінск — Варшава сёння прыбыў у польскую сталіцу з гадзінным спазненнем.

Затрыманы начальнік цягніка Мінск — Варшава, а таксама правадніца і 12 пасажыраў

Начальнік Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Віталь Бідзюра пацвердзіў факт затрымання. Па яго словах,

прычынай паслужыла тое, што ў цягніку правозілі безбілетных пасажыраў — выявілі 12 «зайцоў».

Начальнік цягніка і правадніца аднаго з вагонаў цяпер знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі, дзе яшчэ даюць паказанні. Яны затрыманыя, але пакуль ніякая мера стрымання для іх не абіралася.

Па словах Бідзюры,

у пасажыраў узялі тлумачэнні і адпусцілі.

Раней сайт Хартыя’97 паведаміў, што безбілетнікі плацілі грошы за праезд непасрэдна начальніку цягніка, што стала падставай для затрымання. Паводле пасажыраў гэтага цягніка, усё адбывалася ў 4 вагоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула