БЕЛ Ł РУС

Палкоўнік Ігар Печань прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта

29.08.2012 / 12:31

Палкоўнік Ігар Печань прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальнікам галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 жніўня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Печань змяніў на гэтай пасадзе генерал-маёра Дзмітрыя Шугая, які звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Нагадаем, 31 ліпеня быў адпраўлены ў адстаўку былы старшыня Дзяржпагранкамітэта Ігар Рачкоўскі. Прычынай звальнення стала парушэнне дзяржмяжы шведскім лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня.

Рачкоўскага змяніў палкоўнік Аляксандр Баечка. Новым першым намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення быў прызначаны Аляксей Загародні.

Пры прызначэнні Лукашэнка прызнаў: некаторай памылкай стала прыняцце рашэнняў, якія спрыялі адыходу Дзяржпагранкамітэта ад непасрэднай задачы па ахове мяжы да нейкай пагранічнай палітыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула