БЕЛ Ł РУС

Найбліжэйшымі суткамі будуць кантрасныя тэмпературы

29.08.2012 / 13:13

Nashaniva.com

Прагноз надвор’я на 30 жніўня — 1 верасня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўночны 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—11°С, днём плюс 17—23°С.

У Мінску 30 жніўня пераменная воблачнасць, без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 18—20°С.

31 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходняй чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, днём

плюс 18—23°С, па паўднёвым захадзе да плюс 25°С.

1 верасня па краіне пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С,

днём плюс 18—24°С, па поўдні месцамі да плюс 26°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула