БЕЛ Ł РУС

Між Беларусьсю і Расеяй новая спрэчка

9.04.2007 / 13:02

Энэргетычны канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю стаў перашкодай на шляху фармаваньня Мытнага саюзу.

Энэргетычны канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю стаў перашкодай на шляху фармаваньня Мытнага саюзу. Як стала вядома расейскай газэце «КоммерсантЪ» з пратаколу рознагалосьсяў паміж Расеяй, Казахстанам і Беларусьсю, беларускі бок патрабуе ўзгадняць з усімі ўдзельнікамі саюзу, які ствараецца ў рамках ЭўрАзЭС, стаўкі ўсіх экспартных мытаў. Расея выступае катэгарычна супраць, а Казахстан прапаноўвае стварыць сьпіс «адчувальных» тавараў, па якіх пошліны ў рамках саюзу ўсё ж мяркуецца ўзгадняць.

Гэта вынік чацьвёртага паседжаньня Рады па фінансава‑эканамічнай палітыцы краін‑удзельніц Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭС), што прайшло ў Казані ў пятніцу. Са словаў генэральнага сакратара ЭўрАзЭС Рыгора Рапоты, падрыхтаваны пакет з 24 дакумэнтаў, прыняцьце якіх дазволіць сфармаваць саюз. Але наконт 8 з 24 праектаў маюцца прынцыповыя рознагалосьсі.

Абвясьціўшы свае патрабаваньні, Беларусь спрабуе пазбавіцца ад экспартнай пошліны на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь.

Зыход спрэчкі можна будзе прагназаваць ужо праз дзесяць дзён падчас паседжаньняў ЭўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, якое пройдзе ў Астане 18 красавіка, піша «КоммерсантЪ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула