БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце заклікала спецслужбы Літвы гаварыць праўду пра плюшавы дэсант

2.09.2012 / 15:07

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце мяркуе, што літоўскія спецслужбы не павінны хлусіць, даючы грамадству інфармацыю пра гэтак званы плюшавы дэсант.

«Інцыдэнт я б падзяліла на дзве часткі: перасячэнне літоўскай мяжы і тое, што адбывалася на тэрыторыі краіны. Перасячэнне мяжы расследуюць, інфармацыю дадуць грамадству і шведскай праваахове. Але <…> не трэба маніць — не давядзецца казаць глупства і выкручвацца», — цытуе Грыбаўскайтэ інтэрнэт-рэсурсDelfi.lt.

Яна дадала, што гэта тычыцца таксама літоўскай палітыкі і службаў, якія далі нямала супярэчлівай інфармацыі пра палёт шведскага самалёта з Літвы ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула