БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя манаграфіі пра католікаў Гомельшчыны — 7 верасня

3.09.2012 / 10:29

Яўген Малікаў

7 верасня 2012 (пятніца) у 19.30 у Гомельскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васькова «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата», выдадзенай у выдавецтве «Про Хрысто».

Манаграфія У. Васькова — унікальнае выданне па гісторыі Гомеля і вобласці ў аспекце ўзнікнення і развіцця каталіцтва. Аўтар, ураджэнец Гомельшчыны, які амаль 20 гадоў жыве і працуе ў Туле (Расія), здолеў паказаць цікавую, захапляльную і часта трагічную гісторыю католікаў на ўсходзе сучаснай Гомельскай вобласці. Афармленне кнігі, багата ілюстраванай каляровымі і чорна-белымі выявамі, глыбіня ведаў аўтара па тэме даследавання, а таксама форма і якасць пададзеных у ёй гістарычных матэрыялаў робяць яе адной з найлепшых кніг па гісторыі Гомеля і ўсходняй Гомельшчыны.

Кніга будзе цікавая ўсім аматарам краязнаўства і гісторыі рэлігіі на паўднёвым усходзе Беларусі.

Яўген Малікаў, гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула