БЕЛ Ł РУС

Старшыня Ельскага райвыканкама купляе сабе Touareg V6 TDI Tiptronic колеру чорны перламутр

4.09.2012 / 17:13

За гэта мясцовы бюджэт аддасць 587 мільёнаў.

Ельскі райвыканкам Гомельскай вобласці абвесціў тэндар на закуп аўтамабіля. Чыноўнікі захацелі ні многа ні мала, а раскошны прадстаўніцкі джып Volkswagen Touareg з рухавіком магутнасцю да 204 л.з. Аплаціць такі ​неабходны сродак перамяшчэння плануецца з мясцовага бюджэту.

Тэндарная аб’ява з’явілася на сайце Goszakupki.by. Купіць хочуць Touareg V6 TDI Tiptronic або яго аналаг, рухавік — 3.0 V6 TDI, 150 кВт / 204 л.з., скрынка перадач — 8-ступеневая AT, колер — чорны перламутр.

За дадзены аўтамабіль Ельскі райвыканкам гатовы выкласці 587 100 000 беларускіх рублёў. Відавочна, старшыню надакучыла ездзіць на ровары, а ніякіх іншых неадкладных выдаткаў у Ельскім раёне папросту няма.

На пытанне, ці нельга было выбраць сціплейшы аўтамабіль, супрацоўніца Ельскага райвыканкама Надзеяй Якушэнка адказала коратка: «Ну, гэта ж для старшыні…»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула