БЕЛ Ł РУС

Бацькі Ксеніі Маркевіч не апазналі цела дзяўчыны?

4.09.2012 / 13:47

Гэта цепліць надзею, што дзяўчына яшчэ жывая.

Такое абмеркаванне ідзе ў суполцы «Памяці Ксеніі Маркевіч» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Паводле сяброў дзяўчыны, бацькі не здолелі апазнаць яе цела, а таму цяпер праводзіцца дадатковая міліцэйская экспертыза. У нядзелю мусіла адбыцца паніхіда ў памяць пра дзяўчыну. Але праз новыя абставіны бацькі Ксеніі адмянілі царкоўную службу.

Ксенія Маркевіч знікла ў чэрвені. На мінулым тыдні ў лесе ў Ратамцы пад Мінскам знайшлі цела дзяўчыны, павешанай на дрэве. Да апазнання меркавалася, што гэта і ёсць Ксенія, бо пры ёй быў дакумент на адпаведнае імя. Маці Ксеніі Маркевіч заявіла ў інтэрв’ю «Народнай волі», што гэта было спланаванае забойства, і калі міліцыя не выкрые злачынцу, яна пра ўсё распавядзе грамадскасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула