БЕЛ Ł РУС

«Подзвіг Эмамалі Рахмона» выдадзены па-беларуску

4.09.2012 / 14:54

«Подзвіг Эмамалі Рахмона» — такую кнігу накладам у 300 асобнікаў надрукавала беларускае выдавецтва «Кнігазбор». Кнігу напісаў таджыцка-беларускі тандэм аўтараў, у які ўваходзяць Ато Хамдам і Леанід Чыгрын.

Леанід Чыгрын нарадзіўся на Віцебшчыне, але даўно жыве ў Таджыкістане. Пераклад на беларускую і выданне ініцыяваныя Пасольствам Таджыкістана ў Беларусі. Прэзентацыя кнігі адбылася ў будынку мінскай штаб-кватэры СНД.

«Подзвіг Эмамалі Рахмона» прадстаўлены як дакументальна-мастацкая аповесць. Яна ўслаўляе жыццё і дзейнасць Эмамалі Рахмона — прэзідэнта Таджыкістана з 1994 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула