БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз распачаў расследаванне супраць «Газпрома»: штраф можа скласці да 10% ад глабальных прыбыткаў

5.09.2012 / 09:05

Мікола Бугай

Расійскую кампанію падазраюць у парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Еўракамісія афіцыйна адкрыла расследаванне ў дачыненні да «Газпрома». Газавага гіганта западозрылі ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства і стварэнні перашкод для сумленнай канкурэнцыі на рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Фармальны запуск разгляду не прадвызначае яго вынікаў, а толькі азначае, што справа «Газпрома» будзе разгледжана ў прыярытэтным парадку, удакладняецца ў заяве.

«Газпром» усяляк дабіваўся замацавання сваёй выключнай пазіцыі ў розных краінах. Аднак толькі Малдова, Арменія і Беларусь перадалі расійскай кампаніі кантроль над сваімі газатранспартнымі сістэмамі. У адказ «Газпром» знізіў цэны на газ менавіта для гэтых краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула