БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Квебеку перамаглі прыхільнікі незалежнасці

5.09.2012 / 10:09

На выбарах у парламент канадскай франкамоўнай правінцыі Квебек перамогу атрымлівае партыя, якая выступае за выхад з канадскай канфедэрацыі і стварэнне суверэннай дзяржавы.

Нацыяналісты, якія на працягу дзевяці гадоў знаходзіліся ў апазіцыі, атрымліваюць, паводле папярэдніх дадзеных, каля паловы з 125 дэпутацкіх мандатаў. Калі квэбэкская партыя пераадолее планку ў 50%, яна зможа самастойна сфармаваць рэгіянальны ўрад і вынесці пытанне аб незалежнасці на рэферэндум.

У 1980-м і 1995 гадах, знаходзячыся ва ўладзе, квэбэкская партыя ўжо ініцыявала такія рэферэндумы, аднак абодва разы не здолела набраць неабходнай колькасці галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула