Дзярждоўг ЗША перавысіў $16 трлн
Кожны жыхар вінны 50 тыс.
Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла, што дзярждоўг краіны ўпершыню ў гісторыі перавысіў адзнакі 16 трлн даляраў.
Гэта азначае, гаворыцца ў заяве міністэрства, што кожны жыхар дзяржавы павінен у сярэднім каля 50 тыс. даляраў.
Столь дзярждоўгу ў ЗША на гэты момант складае 16,4 трлн даляраў, і краіна хутчэй за ўсё дасягне яе ўжо ў гэтым годзе.
Напярэдадні выбараў у лістападзе Рэспубліканская партыя абвінавачвае ў росце дзярждоўгу прэзідэнта ЗША Барака Абаму.