БЕЛ Ł РУС

Кітаец, з'еўшы брыльянт больш за $13 тысяч, спрабаваў вынесці яго з ювелірнай выставы

6.09.2012 / 09:16

Паліцыя Шры-Ланкі арыштавала грамадзяніна Кітая, які падазраецца ў спробе выкрасці брыльянт коштам $13 600.

32-гадовы Чоу Чэнг з’еў каштоўны камень, а на яго месца паклаў муляж, паведамляе Reuters.

Інцыдэнт адбыўся на ювелірнай выставе ў дзень яе адкрыцця.

«Ён падышоў да вітрыны і папрасіў паглядзець камень. Зрабіўшы выгляд, што яго вывучае, ён праглынуў брыльянт, а ўладальніку кіёска аддаў падробку», — сказаў супрацоўнік паліцыі.

Чэнга на выхадзе затрымала ахова.

«Уладальнік кіёска зразумеў, што замест брыльянта яму падсунулі сінтэтычную падробку, і звярнуўся ў службу аховы», — дадаў супрацоўнік паліцыі.

Чэнг быў дастаўлены ў найбліжэйшую лякарню горада, дзе яму далі слабіцельльнае. Гэтая выстава праходзіць з 1991 года, і такіх інцыдэнтаў яшчэ ні разу не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула