БЕЛ Ł РУС

Мінскім дворнікам павысяць заробак, працаваць за 1,5 млн яны ўжо не хочуць

6.09.2012 / 12:09

Не ад добрага жыцця кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька заклікае мінчан выходзіць на суботнікі.

У горадзе востры дэфіцыт рабочых па комплекснай уборцы, не хапае амаль 3000 чалавек.
Калі раней дворнікаў прыцягвалі ў прафесію, абяцаючы ім вырашыць пытанне з жыллём, то цяпер дзяржава дазволіць гэтага сабе не можа. Плаціць добры заробак таксама не атрымліваецца - людзі сыходзяць.

Дворнікам сёння плацяць у сярэднім 1,5-1,8 млн рублёў у месяц. На сайце Мінгарвыканкама можна знайсці вакансіі і горшыя некаторыя ЖРЭА прапануюць крыху больш за мільён. А праца няўдзячная, ад жыхароў падтрымкі і разумення чакаць не даводзіцца. Як вынік - кадравы дэфіцыт. Людзі сыходзяць у іншыя структуры. Да прыкладу, у гатэлі «Мінск» дворнікам прапануюць больш за 3 млн у месяц.

Каб перад пачаткам зімы не застацца без штыкоў, у гарвыканкаме вырашылі прыняць меры -- падняць дворнікам зарплату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула